СалiгорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Геаграфічнае палажэнне і прыродна-кліматычныя ўмовы.
Бабруйскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй часткі Магілёўскай вобласці ў межах Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны (на паўднёвай ускраіне).
На ўсходзе і на поўдні Бабруйскі раён мяжуе з Рагачоўскім, Жлобінскім, Святлагорскім і Акцыбрскім раёнамі Гомельскай вобласці, на паўднёвым-захадзе - з Глускім раёнам Магілёўскай вобласці, на поўначным-захадзе і поўначым-усходзе - з Асіповіцкім і Кіраўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Бабруйск з'яўляецца, вузлом аўтамабільных дарог і чыгунак, якія забяспечваюць эканамічную сувязь з іншымі рэгіёнамі. Горад знаходзіцца на шляху міжнародных транспартных камунікацый: транспартна-камунікацыйны калідор № 9, кірунак "Поўнач-Поўдзень": Хельсінкі-С.Пецярбург - Віцебск - Орша - Магілёў - Гомель - Кіеў - Любашэўка - Кішынёў - Бухарэст – Дзмітраваград - Аляксандруполіс (Грэцыя). транспартна-камунікацыйны калідор № 9Б, кірунак Гомель - Жлобін - Менск - Маладзечна - Гудагай - Вільнюс - Каўнас – Клайпеда - Калінінград.
Бабруйск знаходзіцца 53°13' З. Ш. і 29°11' У. Д, на вышыні 156 м над узроўнем мора ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімата, які характарызуецца параўнальна мяккай зімой і ўмерана-цёплым летам, што абумоўлена знаходжаннем гораду ва ўмераных шырынях, адсутнасцю гор і адноснай аддаленасцю ад Атлантычнага акіяна.
Сярэдняя тэмпература самога халоднага месяца, студзеня, складае -6,8°С, а самога цёплага, ліпеня, даходзіць да +18°С.
Значную плошчу тэрыторыі Бабруйскага раёна займаюць лясы і раллі. На тэрыторыі Бабруйскага раёна налічваецца 65 балотаў плошчай 19,2 тыс. га (часткова асушаных).
Асноўнымі тыпамі глеб з'яўляюцца дзярнова-падзолістыя. Асноўнай глебаствараючай пародай з'яўляецца марена, прадстаўленая чырвона-бурым суглинкам. Усё вядомыя, у Бабруйскам раёне радовішча карысных выкапняў адносяцца да групы радовішчаў ападкавага паходжання. У нашым раёне налічваецца 7 радовішчаў глін , 8 радовішчаў будаўнічых пяскоў. Апроч гэтага маюцца радовішчы торфу, паклады сапрапеля.
Да карысных выкапняў адносіцца і мінеральная вада, якая была выяўленая пры свідраванні на тэрыторыі санаторыя ім. У.І.Леніна ў 1961 г. Зараз у санаторыі выкарыстоўваецца 2 віды мінеральнай вады: хларыдна-натрыева-кальцыевая - для ванн і сульфатна-хларыдна-магніева-кальцыева-натрыевая - для пітва.
На тэрыторыі Бабруйска працякаюць рэкі Бярэзіна і яе прыток Бабруйка. Бярэзіна, мае працягласць 613 км бярэ пачатак паўднёва-заходней гарады Докшыцы Віцебскай вобласці і ўпадае ў Днепр на ўчастку паміж гарадамі Жлобін і Рэчыца. У Бабруйскім раёне знаходзіцца некалькі азёр - Вяхава, Драгічын, Мылец, Усохі інш.
Крыніцай пітнога водазабеспячэння жыхароў г. Бабруйска з'яўляюцца падземныя воды.
Бабруйск размешчаны ў зоне змяшаных лясоў. Больш траціны тэрыторыі Бабруйскага раёна (38%) занята ляснымі масівамі, якія галоўным чынам знаходзяцца ў заходняй частцы. На базе лясоў развіваецца дрэваапрацоўчая прамысловасць горада.
На тэрыторыі Бабруйскага раёна агульная плошча лугоў складае 30,1 га. На іх растуць больш 200 відаў травяністых раслін.
У Бабруйскім раёне сустракаецца каля 300 відаў хрыбетных жывёл. З іх больш 40 відаў сысуноў. Найболей распаўсюджанымі відамі сысуноў з'яўляюцца бабры, ваўкі, лісы, зайцы, казулі. Сустрааецца да 200 відаў птушак, больш 30 відаў рыб, каля 20 відаў гадаў і земнаводных.
Сярод рэдкіх і знікаючых жывёлін Бабруйшчыны сустракаюцца зімародак звычайны, аўсянка садовая, пугач, барсук, рысь еўрапейская, соня садовая і інш.
У Бабруйскам раёне знаходзіцца 18 прыродаахоўных аб'екта мясцовага значэння, у тым ліку 13 гідралагічных заказнікаў, 2 ландшафтных заказніка, 3 батанічных помніка прыроды. Непасрэдна ў г. Бабруйску размешчаныя 2 прыродаахоўных аб'екта мясцовага значэння - "Лукавая гара" і "Бабруйскі дуб-волат". |
|
|
Дызайн — unutranyholas |