СалiгорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Прадпрыемствы БабруйскаНафтахімічная прамысловасць.
Беларускі шынны камбінат ААТ "Белшына" - адно з найбуйных прадпрыемстваў у Еўропе, якое выпускае больш 180 тыпаразмераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад'ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын.
ААТ "Беларусьгуматэхніка"
ААТ "Беларусьгуматэхніка" - адно з найбуйных прадпрыемстваў горада.
ААТ “Бабруйскі гідролізны завод” Бабруйскі гідролізны завод - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў гідролізнай прамысловасці, першынец мікрабіялагічнай прамысловасці ў Беларусі.
Машынабудаўнічая прамысловасць.
ААТ "ТАіМ"
Адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці тармазнай апаратуры і механізмаў (ААТ "ТАіМ") з'яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па выпуску тормазаў і тармазных механізмаў для грузавых аўтамабіляў тыпу МАЗ, КРАЗ і інш., аўтапрычэпаў, трактароў, і прычэпаў сельгасмашын.
РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў"
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" уваходзіць у склад аб'яднання "Мінскі трактарны завод". Завод спецыялізуецца на выпуску прадукцыі для зборачнага канвеера ПА "МТЗ".Выпускае больш 500 найменняў дэталяў і запасных частак да трактароў МТЗ.
ААТ "Бабруйскі машынабудаўнічы завод"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскі машынабудаўнічы завод" - адзінае спецыялізаванае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці цэнтрабежных помп для нафтаперапрацоўчай, нафтахімічнай, горназдабыўной, металургічнай, цэлюлозна-папяровай, энергетычнай, цэментавай прамысловасці, а таксама для перапампоўвання чыстай вады і сцёкавых вадкасцяў на прадпрыемствах водазабеспячэння. Апроч асноўнай прадукцыі завод вырабляе таксама чыгунныя злучальныя часткі для вадаводаў, люкі, печкавую арматуру і іншыя віды ТНС, чыгуннае і сталёвае ліццё.
ААТ "Бабруйскаграмаш" спецыялізуецца на выпуску прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Выпускае звыш 40 найменняў тэхнікі для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, нарыхтоўкі, захоўванні і раздачы кормаў, перавозкі сельскагаспадарчых грузаў. Сёння больш траціны вырабленай прадукцыі прадпрыемства адпраўляе на экспарт. Галоўным спажыўцом выпусканай тэхнікі ў апошняе дзесяцігоддзе з'яўляецца Расія.
Прадпрыемства выпускае: касілкі (КС-Ф-2,1 Б-4, КДС -4,0), бараны (БПТД, БПТД – 3– 7, БНД – 1,8), прычэпы (ПСТ – 7, ПСН).
Асноўным відам прадукцыі прадпрыемства з’яўляюцца прычэпы і полупрычэпы(САТ-118, САТ-14, САТ-24, САТ-110 і іх мадыфікацыі).
Дрэваапрацоўчая прамысловасць.
ААТ "ФанДАК"
Адкрытае акцыянернае таварыства "ФанДАК" - прадпрыемства з 75-гадовай гісторыяй. Сёння ААТ "ФанДАК" - шматгаліновае прадпрыемства, вытворчы цыкл якога пачынаецца з нарыхтоўкі драўніны і раздзелкі дрэваў, выпуску таварных піламатэрыялаў, фанеры, мэблевых шчытоў, сталярнай пліты, вырабаў дрэваапрацоўкі, дзвярных блокаў і сканчаючы вытворчасцю мэблі.
ЗАТ «Бабруйская мэблевая фабрыка»
Бабруйская мэблевая фабрыка імя Халтурына - адно з першых прадпрыемстваў, пабудаваных у гады першай пяцігодкі па плане індустрыялізацыі краіны. Сёння прадпрыемства выпускае больш 530 найменняў вырабаў. Прадукцыя паступае на ўнутраны і знешні рынак: у Нямеччыну, Галандыю, Англію, Францыю, Расійскую Федэрацыю, Украіну, Казахстан і іншыя краіны.
Харчовая прамысловасць.
СЗАТ "Піваварная кампанія Сябар"
Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Піваварная кампанія "Сябар" - гэтае сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства, створанае ў 2004 году. На сёння - гэта самы буйны інвестыцыйны праект з удзелам замежных фундатараў, рэалізуемы ў Магілёўскай вобласці.
ААТ "Чырвоны харчавік"
Адкрытае акцыянернае таварыства "Чырвоны харчавік" - найстарэйшае прадпрыемства кандытарскай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, яго гісторыя пачынаецца з 1870 года. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці пасціламармеладных вырабаў, халвы, касача, дражэ, цукерак і.г.д. Асартымент прадукцыі налічвае больш 120 відаў. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць больш 19 тысяч тон кандытарскіх вырабаў у год.
Бабруйскі мясакамбінат быў заснаваны ў 1931 году на базе бойні,якая працавала з 1905 года. Сертыфікаваная прадукцыя займае ў аб'ёме вытворчасці больш 40 %.
ОАО «Бобруйский комбинат хлебопродуктов» Філіял РУПП «Магілеўхлебпрам» Бабруйскі хлебазавод. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства: 40 тон хлебабулачных вырабаў, 10 тон батонаў і булак, 25 тон хлеба, 1,5 тоны кандытарскіх вырабаў, 300-400 кг тартоў пірожных ў суткі. Цэха хлебазавода знаходяцца на чатырох пляцоўках. УКВП "Бабруйскі завод напояў"
Унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства "Бабруйскі завод напояў".
ААТ "Бабруйскі завод вінаградных напояў"
Завод быў арганізаваны 18 траўня 1897 году і насіў назоў казённага віннага склада (завода). У цяперашні час на заводзе працуе 75 чалавек.
Лёгкая прамысловасць
ААТ "Бабруйсктрыкатаж"
Прадпрыемства бярэ пачатак з стварэння ў 1929 году Бабруйскай ткацка-прамысловай талакі ім.Крупскай. Сённяшнее становішча прадпрыемства характаразуецца не высокай рэнтабельнасцю. Прадпрыемства мае сертыфікат адпаведнасці СТБ ИСО 9001-2001. Гэта можа дазволіць у больш поўным фармаце выйсці на краіны далёкага замежжа.
КУП "Легпрамразвіццё"
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Легпрамразвіццё"спецыялізуецца на выпуску спецвопраткі і пластмасавых вырабаў, вырабе ліццёвых прэс-форм для ліцця палімераў пад ціскам. Асартымент прадукцыі з пластмасы ўключае наборы для ванных пакояў, аксэсуары для кухні, садовы інвентар. Швейны цэх выпускае спецвопратку - гарнітуры, курткі, камбінезоны, халаты, уцяпляльнікі.
ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат"
Пастаўляе сваю прадукцыю абутковым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь. Мае сертыфікат адпаведнасці, што адпавядае міжнародным стандартам серыі ИСО. На камбінаце распрацаваная і дзейнічае палітыка якасці, нямала робіцца па абнаўленні асартыменту прадукцыі.
ААТ "Бабруйская абутковая фабрыка".
Бабруйская абутковая фабрыка была створана на базе майстэрні індывідуальнага пашыву абутку, якая пачатку сваю дзейнасць у кастрычніку 1944 года. |
|
|
Дызайн — unutranyholas |