СалiгорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Насельніцтва
Насельніцтва горада на пачатак 2006 года складае 219133 чалавека, у тым ліку мужчынскае насельніцтва - 102290 чалавек, жаночае - 116843 чалавека. Насельніцтва ў працаздольным узросце складае 143202 чалавека, у тым ліку мужчынскае - 72115 чалавек, жаночае - 71087 чалавек. У горадзе пражывае 1155 чалавек, чый узрост перавышае 85 гадоў: жанчын - 925 чалавек, мужчын - 230 чалавек.
Чвэрць насельніцтва горада складае моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў -55802 чалавека, у тым ліку юнакі - 28788 чалавека, маладзіцы - 27014 чалавек. Каля 27,4 тысячы школьнікаў (у 1990 году школьнікаў было 33.7 тысяч чалавек).
Па дадзеных перапісы насельніцтва 1999 года ў горадзе пражывала беларусаў - 165719 чалавек (75,1%), рускіх - 43186 чалавек (19,6%), украінцаў - 6565 чалавек (3,0%), габрэяў - 1359 чалавек (0,6%), палякаў - 1002 чалавека (0,4%), іншых - 2659 чалавек (1,2%).
Насельніцтва бабруйскага раёна за апошнія 17 год паменшылася прыблізна на 32%. У 1989 году на тэрыторыі Бабруйскага раёна жыло 32,1 тысяч чалавек, а ў 2006 году 22 тысяч чалавек. Чыннікам таму, нізкая нараджальнасць міграцыя ў горад.
Бабруйск распалагае кваліфікаванымі кадрамі хімікаў, машынабудаўнікоў, тэкстыльшчыкаў, дрэваапрацоўшчыкаў.
У галінах эканомікі занята 72305 чалавек, у тым ліку ў прамысловасці - 39,6 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць людзей працуе ў ААТ "Белшына" - звыш 12 тыс. Чалавек (гэта 30% ад агульнага ліку якія працуюць у прамысловасці). Значная колькасць людзей працую у ААТ "ФанДАК" - звыш 3 тыс.чал., у РУП "ТДіА" - 2,6 тыс.чал.
На графіку прыведзена дынаміка зніжэння колькасці насельніцтва г. Бабруйска. |
|
|
Дызайн — unutranyholas |